Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

695. Люба чы ненавісная, а калі ўзяў, то твая. Fed., 167.

696. Свая жонка — цярпі. Ляцкий, 40.

697. Смерць і жона ад бога прызначона. Fed., 305.

698. У мяне ўсё падзельнае, адна жонка непадзельная. Нос., Слов., 441.

а) У мяне ўсё падзельнае, апрача ж жонкі. Дуб., 65.

699. Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую. Ром., Зап., III, 222. Вар.: Pietk., 402; Шырма, 228; Добр., Смол., 60.

а) Брат любіць сястру багатую, а муж жану здаровую. Нос., 8. Вар.: Pietk., 391; Дразд.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

б) Сястра брату міла багата, а мужыку жонка здарова. Fed., 277.

700. Хоць жонка, як карова, абы здарова. Сержп., 68.

701. Нашто карова, была б жана здарова. Ром., Зап., III, 224.

702. Адзенне добра новае. а жонка здаровая. «Звязда», 10 кастрычніка 1961 г., У. Кузняцоў, Круп.

703. Была бы здарова мая бабуся, нікога не баюся. Дуб., 5; Нос., 11.

704. Злодзей абкрадзе — сцены астануцца, а жонка памрэ — усё з двара звязе. Янк. М., 39.

705. З жонкай пражыць — не штаны сшыць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

706. Не заўсёды добра жонкі не паслухаць. Fed., 365.

707. Баба ніколі не скажа ў глум. М. Грынблат, 1968, Смал.