Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

681. Старога кахаць — гараваць. Сержп., 63.

682. З старым і грэх і смех. Сержп., 63.

683. Ад свету адстану, а старога любіць не стану. Сержп., 63.

684. Жыве дзеўка за ўдаўцом, свету прыкупіўшы. 1961, Рэч. 13.9.5.

685. Жыць за старым — быць у павазе, а за маладым — у знявазе. Нос., 43.

686. Позна Полька ўздумала, што ў Івана грыбы тоўстыя. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77.

687. Лепі ў пяску гніць, як з нямілым (нялюбым) жыць. Нос., 74. Вар.; Сержп., 63; Fed., 209.

688. Рада б цяпер наша мама выйці за пана, да пан не бярэць. Нос., 143. Вар.: Ляцкий, 37.

а) Рада б наша мама за пана, дык ліха яго дзярэ, не бярэ. Сержп., 64.

689. Калі баба добра, то ўсё добра. Ляцкий, 16.

690. Хто жонку добру мае, той гора не знае. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

691. Там і бог раю́е, дзе жонка мужыка шануе. В. Санько, 1969, Слуцк.

692. Жончына дабро, што ўзімку цяпло. Сержп., 62.

693. Добрая жонка цяплей за валёнкі. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.

694. Не піў бы, не еў бы, да на жонку глядзеў бы. Fed., 365.