Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

666. У мужа на назе бот скрыпіць, а ў жонкі ў грудзях хрыпіць. Fed., 191.

667. Не кажы, кума, і ў самой мужык п’яніца. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.

668. З астрожніка гаспадара не будзе. Сержп., 14.

669. Дзе старана, там і жана. 1961, Рэч. 13.9.5.

670. Свой хлеб усягда прыедчыў. Ром., Зап., III, 231.

671. Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалой. Цар., 248, Мінск.

672. Чужую жонку абайдзі ў старонку, не будзеш біты. Ляцкий, 58.

673. Не кладзіся каля чужэй жонкі, адаб’юць пячонкі. Ляцкий, 26.

674. Як старшы гаспадар ёсць у хаце, дык усё будзе добра дбаці, а другія будуць убалаці. Kolb., 472. Пін. п.

675. Хлеба не стане — гаспадар дастане. Сержп., 34.

676. Хоць хлеба ні куса, да мужык без вуса. Нос., 175. Вар.: Сержп., 63.

677. Хоць без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу. Радч., 176.

678. Прыгожы на грэх, а дурны на смех. Сержп., 63.

679. Як блізка, то пад вачыма слізка, як далёка, то на сэрцы лёгка. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2.

680. З старым жыць — воўкам выць. Сержп., 63.