Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

60 617. Няхай муж будзе, як шкарпэтка, быле жонка была, як кветка. Dybow., 14.

а) Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была, як кветка. Fed., 192; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.

б) Мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка. 1961, Брасл. 13.9.5.

в) Калі мужык шкарпэтка, то за ім жонка, як кветка, калі мужык гах, то жонку бярэ страх. І. Позняк, 1962, Шчуч. 13.10.6а.

618. Хоць муж, як лапаць, абы за ім не плакаць. Fed., 190, Вар.: Нос., 173; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; К. Кабашнікаў, 1965, Тур. 8.1.102.

а) Хоць мужык, хоць лапаць абы мне не плакаць. Л. Царанкоў, 1960, Хом. 13.9.2.

619. Хоць мужык мой з пастол, а я цягну яго за стол. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.

620. Мужчынка ўсё мужчынка ёсць, лыкам шыт. Дуб., 36.

621. Мужык хай будзе, як долата, абы ты за ім была, як золата. Сцяшк., 598, Зельв.; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.

622. Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў. Fed., 45. Вар.: Шырма, 206.

а) Сякі-такі, абы быў, каб на хлеб да на соль зарабіў. Fed., 45.

б) Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў; хоць не харошы і не багаты, абы жыць у сваей хаце. Ром., Мат., 85.

623. Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына. Ворожб.; Мат., 176; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52.