Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

602. Мусіць, яна ў сераду радзілася, калі да ўсяго згадзілася. Fed., 276. Вар.: Янк. М., 139.

603. Добра тут: мука ёсць і жонка замужам. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.

604. Як добры замуж, дык нажывешся, а як плахі, дык наплачашся. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

605. Адрэзаная луста хутка чарствее. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

606. Адрэзанай лусты не прылепіш. Fed., 172.

607. У семлет адзін адвед. Fed., 5.

608. Муж — галава ў хаце. Fed., 190.

609. Сям’я без галавы — не сям’я. В. Санько, 1969, Слуцк.

610. Знаць трэба — меж ложак палонік. Нос., 50.

611. Мужчынка ўсё не тое, што баба. Ляцкий, 22.

612. Верх мужчынскі ўсёроўна будзе цёнгля. Мін.-Мал., 1970, 159, Уздз.

613. За мужыковай спіной, як за сцяной. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.

614. Як за мужа завалюся, то нічога не баюся. Fed., 190.

615. Хоць худ мужычок, да затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго. Ром., Зап. III, 234.

616. Калі ёсць дзед, ёсць і абед, няма дзеда, няма і абеда. Жанч., 246.