Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

591. Як дзеўкаю — арэ і косіць, як выйдзе замуж — ног не носіць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

592. Пакуль дзеўка — падсяее́; пойдзе замуж — не ўстае. Сержп., 54.

593. Як дзеўка — казу пераскочыць, бабай стане — за курыцу спаткнецца. В. Санько, 1969, Слуцк.

594. У дзеўках сем скул на баку — і то не ў знаку́, а замуж выйдзе, адна сядзе — і тая ва́дзіць. Янк. М., 144.

595. У дзеўках — поўная вуліца, а ў жонках — поўная печ. 1961, Рэч. 13.9.5.

а) Як дзеўкаю — поўна вуліца, а як бабаю — поўна печ. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

б) Як дзеўка — на ўсю вуліцу, як баба — на ўсю печ. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

в) Як дзеўка — на ўсю дзярэўню дзеўка, а як баба — на ўсю печ баба. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.

г) Не йшла замуж — была на ўсё сяло, пайшла — стала на ўсю печ. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.

596. Як я была ў баценька, то я была чубаценька; дасталася да свякрухі, то аб’елі чубок мухі. Fed., 17.

597. Пела, як бацькаў хлеб ела, а як мужыкоў, так і голас не такоў. А. Васілеўская, 1950, Браг. 8.1.34.

598. Лепей дома на саломе, чым замужам на падушках. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

599. Як была я дзевачкаю, ка мне хадзілі з гарэлачкаю; а як стала маладзіцаю, не сталі хадзіць і з вадзіцаю. Нос., 197.

600. Хоць рыка́е, але прывыкае. Ляцкий, 54; Сержп., 76.

601. На тваёй шкуры спаць не буду. Дуб., 43.