Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

577. Не хваліся замужаствам трэцяга дня, а хваліся трэцяга года. Т. Холад, 1967, Кап. 13.10.20.

578. Замуж ісці — не лапці плясці. С. Бахмет, 1970, Астр. 8.2.38.

579. Замуж выйсці — трэба знаці: позна легчы, рана ўстаці. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3.

580. У чужых жыць, чужым нараві́ць. Сержп., 48.

581. Замуж ідзе — песні пяе, а вышла — слёзкі лле. Жанч., 126.

582. Замуж пайсці скора на доўгае гора. Сцяшк., 592. Ашм.

583. Чужая хата не грэе. К. Кабашнікаў, 1960, Гом. 8.1.77.

584. У чужой дзярэўні хлябаеш кісялю. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.

585. Ідзе радзілася, а йдзе прыгадзілася. Нос. 54; Сержп., 62.

а) Дзе радзілася, дзе ўзрасла, а куды доля занясла. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.

586. Тут і радзілася, тут і згадзілася. А. Гурскі, 1960, Сір. 8.1.48.

а) Дзе радзіўся, там і прыгадзіўся. Сах.

587. Пашла замуж, каб пакрыць голаў. Сержп., 64.

588. Голаў завязаў, а жыткі не даў. Сержп., 64.

589. Быць па сяму, не хадзіць па сялу. Fed., 44.

590. Не ўмела маці замуж аддаваці. Ляцкий, 31; Сержп., 29.