Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

564. Ажаніўся і як за хмару закаціўся. Янук., 30; І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.

565. Нежанаты свішча, скача, а жанаты ў кулак плача. Сержп., 65.

566. Што ў мяне — жонка, дзеткі плачуць? У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.

567. Еду па жонку пятую, судзі, божа, па дзесятую. Tyszk., 424.

568. Не жаніўся — тры анучы, ажаніўся — тры анучы. Ворожб.; Сержп., 56; Fed., 363.

569. Знаці, ой, знаці, што ён жанаты: скурчыўся, згорбібўся, як пёс кудлаты. Fed., 363.

570. Ці надоўга стары жаніўся: калі памрэ, то жонка ўпрэ. Сержп., 63.

571. Маладога людзі жэняць, а старога і чорт не ажэніць. Янк. М., 121.

572. Жанаты — чалавек сталы. Сержп., 65.

573. Мужчына жанаты ўсё роўна, як гладыш шчарбаты. Fed., 191.

574. Тагды дзеўка стала пышна, як замуж вышла. Нос., 162; Дуб., 59; Fed., 96.

а) Баба тады пышна, як замуж выйшла. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.

575. Маладзіца, хоць вады напіцца. Fed., 176.

576. На марозе то й баба красна. Дуб., Нар., 1.