Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а) Хто каго любіць, той таго й чубіць (губіць). Нос., 176; Dybow., 191; Радч., 247; Fed., 167; Pietk., 329; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5.

б) Хто каго чубіць, той таго любіць. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.

в) Хто каго любіць, той таго і скубіць. Дуб., 68.

505. Хто каго любіў, той таго ўбіў. Радч., 247.

506. Няхай мяцеліца круціць, а хто любіць, ту той лупіць. Ляцкий, 28.

507. З вялікай любосці не раз кій паламаець косці. Крэмнеў.

508. Нагатуе хазяйка, калі пагуляе нагайка. Ляцкий, 22; Жанч., 228.

509. Пужка-жыгушка, аджыві жанушку. Нос., 141; Дуб., 48.

510. Бабу бі молатам, зробіш золатам. Жанч., 228.

511. Хоць таўкачом, дак ёсць па чом. Нос., 173; Дуб., 69.

512. То дубцом, то лазі́наю, каб была гаспадыняю. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.

513. Не бі жонкі, мужык, а бі жончын язык. Fed., 365.

514. Карову б’юць за зык, а бабу — за язык. Бяльк., 509, Краснап.; Сцяшк., 595, Шчуч; Мін.-Мал., 1974, 187, Уздз.; Н. Купцоў, 1967, 1967, Ветк. 13.3.29.

515. Не б’е жонкі мужык, а б’е жончын язык. Fed., 365.

а) Не б’е мужык, але язык. Fed., 127.

б) Ліхую жонку язык б’е. Янк. М., 28.

в) Бабу не мужык, а язык б’е. Сцяшк., 580, Гродз.