Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

496. Масла з вадой не змяшаеш. Сцяшк., 598, Гродз. Вар.: С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.

497. Жыве кот і сабака, жывеш і ты, небарака. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

498. На ліха ты ажаніўся, лепей бы павесіўся. Fed., 11.

а) На чотра ты ажаніўся, лепш бы ўжо ўдавіўся. Fed., 11.

499. Бачылі вочы, што выбіралі, то цяпер хай не плачуць. 1961, Кап. 13.9.5.

а) Бачылі вочы, што бралі, а цяпер плачце, хоць павылазце. Dybow., 5.

б) Бачылі вочы, што выбіралі, а цяпер ешце, хоць павылазце. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3.

500. Дай жонцы волю, то сам пойдзеш у няволю. Pietk., 402.

а) Хто дае жонцы волю, то сам лезе ў няволю. Fed., 365.

б) Дай волю, а сам у няволю. Сержп., 29.

501. Пазволь жонцы пагуляць — паверх галавы пойдзе. Fed., 365. Вар.: Fed., 19.

502. Не паднось жонцы хваста. Fed., 365.

503. Любі, як душу, трасі, як грушу. Czeczot, 160; Fed., 168.

а) Любі жонку, як душу, а трасі, як грушу. Еныялюб 419; Шпил., 183; Нос., 75; Dybow., 7; Pietk., 402; Дуб., 32; Fed., 365. Вар.: Добр., Смол., 60.

б) Шкадуй, як душу, калаці, як грушу. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.

в) Бей жану, як шубу, а любі, як душу. Ром., Зап., I, 215.

504. Хто любіцца, той чубіцца. Fed., 167.