Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

481. Дзе мужык з жонкай сварыцца, то трэці не мяшайся. Fed., 191.

482. Дзе двое, там рада, а дзе трэця, там зрада. Fed., 90. Вар.: Pietk., 389.

а) Два — рада, а трэці — разрад. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.

483. Як чужая ложка ўмяшаецца, то ўжо няма парадку. Fed., 172.

484. Чорт лапці стаптаў (падраў), пакуль пару дабраў. Dybow., 7; А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44; А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; Р. Мазгавая, 1968, Лід. 13.10.28.

а) Чорт не адну пару лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.

б) Не адну пару жалезных лапцей чорт садраў, пакуль іх да купы сабраў. Нос., 101.

в) Чорт сем пар лапцей стаптаў, нім такую пару дабраў. Tyszk., 425; Dybow., 191. Вар.: Fed., 220; Сержп., 62; Pietk., 333; І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.

г) Чорт сем вёсак строс, пака пару знёс. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.

д) Не адзін чорт лапці падраў, пакуль у кучу сабраў. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.

е) Чорт сем пар лапцей стаптаў, яшчэ цябе не ўзяў. Fed., 67.

485. Злучыўся чорт з д’яблам. Дуб., 22.

а) Чорт з бесам зышоўся. Fed., 67.

б) Спазнаўся чорт з лешым. Нос., Слов., 455; Дуб., 58.

в) Чорт к д’явалу знашоўся. Добр., Слов., 988.

г) Натрапіў чорт на д’ябла. Дуб., 37. Вар.: Fed., 67, 69. 313.