Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

б) Маўчанка не пушыць і робра не сушыць. Добр., Смол., 135.

в) Хоць маўчанка не пушыць, але і галавы не сушыць. Fed., 181.

г) Маўчанне не томіць, не сушыць, а ўсё гора тушыць. Цар., 244, Мінск, Рэч.

д) Маўчок не пушыць, а ўсё ліха тушыць. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.

е) Памаўчанка не пушыць, усе ліха патушыць. Шпил., 172; Dybow., 187; Ляцкий, 20.

ж) Маўчанка не квеліць, але славу вялічыць. Fed., 181.

473. Жонка за маўчок, а муж кій у куток. Ляцкий, 12.

474. Гаспадар за чарку, а жонка ў сварку. Янк., Дыял., I, 206; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.

475. Не прыстае ні ядзенне, ні піценне, калі ў хаце сварка. Fed., 124.

476. На гэты гнеў не рабёны хлеў, няма дзе заганяць. Tyszk., 427; Шпил., 184. Вар.: Нос., 84.

а) На твой гнеў не гароджаны хлеў. Fed., 294.

477. Сварка да дабра не давядзе. Fed., 294.

478. Не будзе дабра, калі між сваімі барба. Ром., Зап., III, 225.

479. Свяціў бы мяне свяцёл месяц, а звёзды і колам правяду. Аним., 264. Вар.: Янк., 201.

а) Абы месяц быў, а па зорах калом б’ю. Лужанін, 48.

480. Як бацька з мацераю сварацца, чужым (дзяцём) не ўтранцацца. Fed., 17.

а) Калі бацька з мацераю б’ецца, то дзеці няхай не мяшаюцца. Fed., 17.