Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

369. Адным пальцам вузла не завяжаш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.

а) Адна рука і вузла не завяжа. Сцяшк., 579, Лід. Вар.: Сцяшк., 579, Шчуч.; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29; В. Ківель, 1967, Нясв. 13.10.21.

б) Адной рукой у далонь не хлопнеш. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.

в) Адным пальцам і штаны не падцягнеш. І. Байко, 1967, Навагр. 13.10.23.

370. Аднаму і ў ядзе нясмачна. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.

371. Адной, як авечка бляець: ні туды, ні сюды. Г. Барташэвіч, 1964, 1964, Сен. 8.1.90.

372. Ёсць аб чым тужыць, як няма з кім жыта малаціць. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.

373. Адзін рабоч, да не багат. Сержп., 6, 47.

а) Праўду людзі кажуць: адзін рабочы, да небагаты. Fed., 255.

374. Адзін не жыхар, так, як гарох пры дарозе: хто ідзець, адшчыпнець. Г. Барташэвіч, 1965, Арш. 8.1.99.

375. Аднымі рукамі нямнога награбе́ш. Нос., 119.

376. Адзін ні сабе слуга, ні богу раба. Добр., Смол., 105.

377. Аднаму дарожка торна, да дарожка не спорна. Добр., Смол., 105.

378. І птусі (птушцы) адной нудна. Fed., 252; А. Сіплівая, 1967, Пруж. 13.10.24.

379. Аб тым зязюля кука́е, што свайго гнязда не мае. А. Махнач, 1952, Уздз.13.10.15.