Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

306. Бацькоўскае шчэрае багаславенне і ў агні не згарыць і ў вадзе не ўтопіцца. Fed., 16.

307. Ёсць тут дзевіца заручоная, штоб была выдадзёная. Нос., Слов., 80.

308. Калі (каго) бог злучыць, чалавек (ніхто) не разлучыць. Дуб., 26, 32; Крэмнеў.

309. І з кабе́рца расходзяцца. Fed., 132, 264.

310. У суботу на работу, а ў нядзелю на вяселле. Сцяшк., 612, Гродз.

311. Лепш ехаць па сена, як на вяселле. Dybow., 183; Fed., 276.

312. Дзякуй за па́ру: няхай будзе целу паправа. Ляцкий, 10.

313. Калі гора, нагаруецца, калі добра, накрасуецца. Нос., 63.

314. Не аддай мяне, мамка, дзе затыкаюць, а дзе на сярэдзіне ткуць. Янк. М., 86.

315. Толькі тое месца, дзе была нявеста. Нос., 163.

316. Прыбяруся я мяхом, стыдна (сорамна) будзець жаніхом. Нос., 136; Дуб., 45.

317. Чым мядзведзь касмацейшы, тым жаніх багацейшы. Ляцкий, 59.

318. Вяселле і сарочку найдзе. Шырма, 205; Сцяшк., 584, Гродз.

а) Свадзьба сарочку найдзець. Нос., 146; Раст., 122.

319. Вяселле і шчасце на адным кані едуць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.