Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Няхай сабе і сучку, абы рубель у ручку. Fed., 264.
    1. Хоць бы жонку сучку, абы грошы кучку. М. Грынблат, 1971, Шарк. 8.2.43.
  2. Калі не з мяса, то хоць з пер’я. Fed., 182.
  3. На голы кол не паляціць і сакол. 1961, Кап. 13.9.5.
  4. Без грашэй харашэй. Сержп., 42, 55.
  5. Добра цнота дарожша ад срэбра і злота. Fed., 59.
    1. Ляпей таго злота Таццяніна цнота. Дуб., 32.
  6. Чэраз вялікія пераборы асталіся пасталы ды аборы. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
    1. За пераборы — лапці ды аборы. Нос., 46; Fed., 227. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
    2. З вялікіх (бальшых) выбораў — лапці ды аборы. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; 1961, Брасл. 13.9.5.
    3. Ад выбораў — ні лапцей, ні абораў. А. Ліс, 1964, Гарад. 8.1.86.
  7. Не перабірай, а то скулу схапіш. Дуб., 42.
  8. За перабірачку выбераш гарачку. М. Грынблат, 1975, Пух.
  9. З [вялікага] гурту выбраў сабе курту. Fed., 158; 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Pietk., 328.
    1. З гурту заўсёды выбераш курту. Ляцкий, 13.
    2. З гурту выбераш добрую курту. Сержп., 17.
  10. Паяднаўшысь, трэба барышы піць. Дуб., 48.
  11. Пакуль тыя барышы, у бацькоў не будзе і душы. Ляцкий, 33.
    1. Пакуль тыя барышы, а ў бабы не станець і душы. Нос., 132.