Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Жонку бяры далёка, кароўку, купляй блізка. Tyszk., 419; Шпил., 117
    1. Бяры іздалёка жонку, а купляй блізка кароўку. Нос., 5.
  2. Не купляй зблізка кароўкі, ані з аднаго сяла жонкі. Fed., 138.
    1. Усё роўна: ці блізка жонку ўзяць, ці ў суседа парася купіць. Fed., 366.
    2. Не бяры жонкі з аднаго сяла, не купляй каровы, ані парасяці. Fed., 365. Вар.: Pietk., 402.
    3. З аднаго сяла ні парасяці не купляй, ні жонкі не бяры. Fed., 221.
  3. Пайшлі ў сваты да свяпой Агаты. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
  4. Хіба яе зямля сырая возьме, не які маладзік. Fed., 355.
  5. Дзе пасаг чуе, там Грышка й начуе. Сцяшк., 588, Слон.
  6. Хіба на рабацінне накінуць пасагу. Сержп., 64.
  7. Хоць крывое ды гарбатае, але слаўнае ды багатае. Янк., 65.
  8. Хоць бы свіння лыса, абы грошай міса. Fed., 116; Сцяшк., 613. Ашм.
    1. Хоць свінка, абы грошай асьмінка. Ляцкий, 54; Сержп., 17.
    2. Хоць свінка, ды грошай скрынка. Сержп., 62.
  9. Хоць бы каза бела, абы пасаг мела. Сцяшк., 613. Гродз.
    1. Жаніўся б і на казе, абы з залатымі рагамі. Цар., 243, Мінск.
  10. Хоць бы дзеўка не коха, абы грошай панчоха. Fed., 95.