Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
    1. Дзеўка не бракоўна, як чорна; бракоўна, як не праворна. Fed., 95.
    2. То не бракоўка, калі дзеўка чорна, толькі б была праворна. Нос., Слов., 32. Вар.: Дуб., 60.
    3. Не бяда, што чорна, абы лён праворна цёрла. Сержп., 63.
  1. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, што на справу гож. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
  2. Не выбірай дзеўку, да касцёла ідучы, а выбірай дзеўку, лён тручы. І. Пазняк, 1965, Шчуч. 13.10.6. Вар.: Сцяшк., 584, Воран.
    1. Не глядзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы. Ляцкий, 25.
    2. Не любі дзеўку, на фэст ідучы, а любі, лён тручы. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6.
  3. Сенажаць агледзь, як раса абсохне. а дзеўку па рабоце. Янк., 148.
  4. Наша Парася на ўсе штукі прыдалася. Fed., 221.
  5. Пасці́ серады і пёнткі, то дастанеш жонку на зялёны свёнткі. а як будзеш пасці́ць да ўсіх святых, то дастанеш з не тых. Fed., 241.
  6. Жонку бяры не на год, а на век. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
  7. Ты не Несцяроўна - мне не роўня. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
  8. Палюбіцца сава лучшы яснага сакала. Нос., 132.
  9. Лепш палюбіць старога арла, чым маладую саву. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.