Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Сласны кусок найдзе куток. Крэмнеў.
  2. Хлопец на каня сядае, а дзеўка родзіцца і паспявае яму. Fed., 54.
  3. Цераз агонь скачы, а дзеўку сам сачы. Сержп., 72.
  4. Не шукай красаты, а шукай дабраты. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
  5. З ліца не спячэш блінца. Р. Родчанка, 1974, Слуцк.
    1. З красаты вады піць не будзеш. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
    2. Красатой гаршка не закрасіш. С. Шаршуновіч, 1968, Свісл. 13.10.28.
  6. Каса не розум. Ляцкий, 17'.
  7. За гожаю пойдзеш — ліха знойдзеш. Сержп., 63.
  8. Пазірай на матку, а жаніся на яе дзіцятку. Сержп., 63.
  9. Не глядзі бела, абы б рабоча была. Нос., 95; Дуб., 42.
  10. Жонку выбірай не вачамі, а вушамі. М. Смурага, 1966, Свісл. 13.10.28.
  11. Шукай жонку не на йгрышчы, а на ржышчы. А. Ліс, 1961, Смарг.
    1. Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы. 1959, Баг. 8.1.42.
    2. Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  12. Не бяда, што чорна, абы б была праворна. Нос., 93; Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.