Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Хацела Мар’янка замуж ісці, але браць не хочуць. Fed., 66.
  2. Дзеўка на пары́ — сваты на двары. Сержп., 64; Нос., 34.
  3. Лататы́-лататы́ — будуць (увосень) сваты. Сержп., 64; Ляцкий, 19.
  4. неспадзеўкі сваты ў дзеўкі. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.1.
  5. Рана хапалася, да й сватоў заждалася. Сержп., 63.
  6. Першыя сваты не робяць сухаты́ . Сержп., 64.
  7. Як з Пракопам, так без Пракопа, а з Пракопам, каб з попам. Kolb., 472, Пін. п.
  8. Лыка дзяры, калі дзяруць, дзеўку аддавай, калі бяруць. Сержп., 64.
  9. Ні дома, ні замужам. Сем., 131.
  10. Дай, бог, нашаму цяляці воўка паймаці. Дуб. 17.
    1. Дай, божа, цяляці воўка паймаці, але бяда, як воўк цяля паймае. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21.
  11. Не нашаму цяляці (шчаняці) воўка спаймаці. Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 237; М. Шлык, 1969, Зельв.
  12. Нашаму шчаняці (цяляці) удалося воўка паняці. Tyszk., 426; Шпіл., Бел., 185; Шейн, II, 478, Барыс. п.
  13. Як дваццаць тры, дык замуж пры, а як дваццаць пяць, дык дома сядзь. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
  14. Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую. Янк. М., 39; Н. Сядлюкоўская, 1973, Смал. 13.10.57.
  15. Ад лецечка да лецечка чакай, дзевачка. Нос. 122.