Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
    1. Ні ткаць, ні прасці, а замуж хоць у пятніцу. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.
  1. Будзем гадаць, як дзеўку замуж аддаць. Сержп., 62.
  2. Абы мае бярозкі, а дубкі будуць. Цар., 240, Рэч.
  3. Умелі бацька з маткаю мяне гадаваць, ды не ўмелі замуж аддаваць. Ляцкий, 49
  4. Горка рэдзька, ды ядуць, ліха (дрэнна, кепска, плоха) замужам, ды ідуць. Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; Шейн, II, 475, Ігум. п.; Dybow., 9; Ляцкий, 8; Дразд.; Fed. 261.
    1. Цыбулька горка — людзі ядуць, ліхі замуж — дзеўкі ідуць. Fed. 59.
    2. Водка горка — хлопцы п’юць, замуж кепска — дзеўкі йдуць. Сцяшк., 583, Гродз.
    3. Гарэлка горка, ды яе п’юць, замужам нядобра, ды ідуць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  5. Не ўсё на бацькіным акарку сядзець. Ром., Бел., I, 302. Вар.: Fed., 17.
    1. Не ўсё ж на бацькавым карку сядзець, пара і свой розум мець. Ляцкий, 31.
    2. Не заўсёды за бацькавымі плячыма сядзець. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
  6. Дзеўку аддавай, калі людзі трапляюцца. Сержп., 63.
  7. Гора (жыццё) маё чубатае: ніхто мяне не сватае. Ром., Бел., I, 293; Сержп., 63.
    1. Доля мая чубатая: ніхто мяне не сватае. Fed., 295.
    2. Гора ж маё чубатае: ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае, 1961, Кап. 13.9.5.