Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
    1. Сілаю не заставіш быць мілаю. 1961, Кап. 13.9.5.
    2. Насільна міл не будзеш. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
  1. Сілаю не возьмеш. Fed., 277.
  2. Чы ж за лоб вясці, калі не хочуць ісці? Dybow., 7.
  3. Чы ж за лоб вясці, калі не хочуць ісці? Dybow., 7.
  4. Чы вочы драць, калі не хочуць браць? Dybow., 7. Вар.: Fed., 42.
  5. Дзеўка — не конь, збрую не надзенеш. Янк. М., 41.
  6. Чэсць дзявочае шчасце беражэ. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  7. Чым дзяўчына стражэй, тым яна прыгажэй і даражэй. Цар., 248, Мінск.
  8. Не чапай мяне, не марай сябе. Булг., 178.
  9. З добрага цеста добрая паляні́ца, з добрай дзеўкі добрая і маладзіца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  10. Дзеўка маткаю красна. Fed., 95.
  11. Не тое хароша, што хароша, але тое, што каму да спадобы. Fed., 49. Вар.: Pietk., 397.
    1. Не тое пекна, што пекна, але тое, што каму спадабаецца. Fed., 232.
  12. Каса — дзявоцка (дзявочая) краса. Fed., 138; І. Цішчанка, 1969, Слаўг.; В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21.
    1. Дзявоцкая краса — заплеценая каса. Янк., Дыял., III. 157, Глуск.
    2. Каса — дзявочая краса, малайцу заноза. Нос., 68.
  13. Дзеўка без касы не мае красы. Fed., 95.