Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


  1. І мілае ідзе за пастылае. Нос., 56.
    1. Пашло міла за астыла. Fed., 187.
  2. Усякі маладзец найшоў абразец. Міеп., 395.
  3. Глянеш - хоць пацалуй, а прыступішся - плюнеш. Ляцкий, 8.
  4. Як не віжу, душа мрэць, а як увіжу - з душы прэць. Нос., 195.
  5. Раструха́нка не каханка. Сержп., 19.
  6. Хоць ён мяне й баламуце, але патом не ачмуце. Ляцкий, 53.
  7. Каб той марне здох, што любіць разам двох. Fed., 168.
  8. Двух сарок разам за хвост не ўдзержыш. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22.
  9. Чым яе вадзі́ць, няхай яе чэрці водзяць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
  10. Кахаў Ганулю, да ўзяў дулю. Сержп., 8.
    1. Любіў Ганулю, а палучыў дулю. Ляцкий, 19.
    2. Кахаў Ядвігу, да далі хвігу. Сержп., 8.
  11. Як да каханка ісці, то сцежкі-дарожкі, а як да нялюбага, то дробныя слёзкі. Fed., 133.
  12. Нялюбага не паложыш, а любага не падымеш. Мін.-Мал., 1970, 164, Пух.
  13. Быў час, калі дзеўкі любілі і нас. Крэмнеў.
  14. Сілаю не быць мілаю. Радч., 248. Вар.: Fed., 277; А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; В. Санько, 1969, Слуцк.