Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
    1. Даганяючы, не нацалуешся (не пацалуеш, не цалаваць). Нос., 36; Fed., 97; І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
    2. Ліжучы, не наясіся, даганяўшы, не нацалуешся. Dybow., 7. Вар.: Fed., 167.
    3. Даганяючы, не начастуешся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  1. Пацалаваў — не зарэзаў. М. Грынблат, 1932, Мінск.
  2. Хмель тычынку абвівае, дзеўка хлопца абдымае. Сержп., 63.
  3. Дзе баліць, там ручкі, дзе міла, там вочкі. Tyszk., 420; Шпил., Бел., 177.
  4. А гдзе цемна, там пшыемна. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
  5. Не гадана, не жадана, а само прышло. Нос., 111.
  6. Ждала, ждала — ды й годзі сказала. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; У. Іваноў, 1958, Мінск.
    1. Ждалі, ждалі, дай жданкі паелі. Нос., 41; Радч., 277; Сержп., 30. Вар.: Дуб., 20.
  7. Чаму ж тады не прышоў, калі ме́сік узышоў, чаго ж цябе прынясло, як сонейка ўзышло? Дуб., Нар., 2.
  8. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Fed., 348.
  9. Не топай нагою: не сяду з табою. У. Іваноў, 1958, Мінск, 13.5.17.
    1. Не тупай нагою: не лягу з табою. Нос., 104; Дуб., 38; Сержп., 7.
  10. Ліхога любі́ць — сябе губі́ць. Сержп., 40.
  11. Калі не знаць, то за што яе кахаць? Сержп., 49.