Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
    1. Хоць пад лаўкаю пасяджу (паляжу), а на прыгожага пагляджу. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Цар., 247, Мінск.
  1. Глянеш на яго — вады нап’ешся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
  2. Як мяне, мамачка, хлопцы любяць: як выйду на вуліцу, то за кулакамі свету не бачу. Fed., 54. Вар.: Fed., 168; Pieik., 361.
    1. Як мяне хлопцы любяць! Як выйду на вуліцу - за кулакамі не відаць. Нос., 195, 161.
    2. Як, мамачка, мяне хлопцы любяць: за кулаччамі свету не бачу. Ром., Бел., I, 316.
  3. Мусіць цябе затычкаю хто выбіў (удэрыў), калі цябе так любяць (ліпнуць). Fed., 351.
  4. Ласка горы разбівае. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
  5. Ласкаю ліхога ўціхамірыш. Сержп., 128.
  6. Ласка - не каляска, сядзеш, не паедзеш. Tyszk., 417. Вар.: Mien., 396; Dybow., 13; Дуб., 33; Fed., 169; Сцяшк., 596, Ашм.
    1. Ласка - не каляска, не сядзеш, не паедзеш. Вас., 29; Сах.
  7. Ласкавае слова, што веснавы дзень. Сах.
  8. Ласкавае слова і косць ломіць. Т. Шумская, 1967, Кліч 13.10.21.
  9. Ласкава слова лепш дубіны. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
  10. Даганяўшы, не нацалавацца. Czeczot, 108; Tyszk., 419; Шпил., 178; Fed., 75; Pietk., 317.