Старонка:Pesni galby 1910.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Толькі стогне земля,
Толькі вецер шуміць;
А у бедным краю
Ӯсюды ночка ляжыць.
Што ж? Сьцяліся, туман,
Покі восень стаіць:
Восень — сьвята твае,
Ўсюды цемень ляжыць,
Не маўчыж ты, сава,
Ӯ цёмным лесе гукай!
Ведай: ночка — ня год,
Заварушыцца гай…