Старонка:Pesni galby 1910.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯГОДА.
(Афяруецца А. Уласову).
Мы чэкалі нецярпліва
Лета, цёплых, ясных дзён,
Каб ня гнулась наша ніва,
Не глушыў яе драсён,
Хмурна-ж нашэ, хмурна лета!..
Хмар даждлівых валакно.
Сонцэм поле не сагрэта,
Дробны дождж сячэ ў вакно.
Затапілась сенажатка, —
Верх травы адно відаць.
Збожэ ў полі гіне, братка,
Німа сілы працаваць.
Вось Ільля ўжо недалёка,
Жаць пара, пара касіць.
Дарма ў неба глядзіць вока —
Хмар густых ім не прабіць.
Перакідаем мы лета…
Гэй, Карусь, брат! не памрэм!
Час, брат, будзе — вер у гэта —
З верхам працу сабярэм!