Старонка:Pesni galby 1910.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА ПРАДВЕСЬНІ.
Эх, напёрла ліха — горэ!
Ні сеніны, ні зерна;
А тут сьнег ешчэ ня скора
Згоніць цёплая весна!
У кішэні — ні грашынкі,
Хата поўная дзятвы!
Ні паленца, ні лучынкі, —
Хоць у землю лезь жывы!
Папалілі, пераелі, —
Нічагутка ані ў зуб!
Хлеба толькі да нядзелі,
На два разы ўсяго круп!
А даўгоў ты нахватаўся!
Таму дзесяць, таму пяць...
Вось, гдзе, Грышка, ты папаўся,
Чым ты будзеш аддаваць?
Эх, напёрла ліха Грышку!
Рук німа за што зацяць…
Хіба выпьем па кілішку,
Лягчэй будзе гарэваць!..