Старонка:Pesni galby 1910.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ЧУГУНКА.
У два рады меж палёў
Стройна рэйкі ляглі,
Рэжуць нетру лясоў,
Точаць грудзі зямлі;
Гдзе стрэлою лецяць,
А гдзе дужкай бягуць
Цераз горы і гладзь,
Сьмела рэчкі сякуць…
Эх, і быстры-ж той гон!
Толькі пыхае дым,
За вагонам вагон
Мчыцца зьмеем ліхім!
Мчыцца ў ноч і у дзень,
Толькі поле дрыжыць, —
Лёгканогі алень,
Так арол не ляціць!