Старонка:Pesni galby 1910.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НА ГАСЬЦІНЦЫ.
Чыстым інеем пакрыты
На гасьцінцы берэзьняк,
Космы густа ім абвіты;
Ӯ белым сьнезе маладняк.
Сьвішчуць сані на марозе,
Коні рвуцца і хрыпяць,
Крык і гоман на дарозе,
Бомы стогнуць і зьвіняць.
Скверыць холад. Пабялелі
Вусы, сьвітка вазака,
Толькі шчокі счырванелі
Ад марозу ў мужыка.
Перад сьвятам заработкі,
А дарога, як сьлеза!..
Толькі бухаюць калодкі,
Толькі сьвіст ад палаза!