Старонка:Pesni galby 1910.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДАРОГА.
Меж палёў шырокіх,
Як зьмея якая,
Цягнецца дарога
Вузкая, крывая.

На абапол грушы
Разрасьліся ў полі;
Нізенькі яловец
Чахне, як ў няволі.

Тут мужык працуе,
Чорны ўвесь, як сажа.
Крыж на перакрэстку
Аб пакуце кажэ.

Коціцца цялежка,
Б’ецца аб каменьня;
Гаратай на поле
Глядзіць ў задуменьні.

Ой, дарога — сьцежка,
Вузкая, крывая!
І ты, жыцьцё нашэ,
Доля, ты, такая!