Старонка:Pesni galby 1910.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЯРБІНА.
Над вадою адзінютка
Пахілілася вярбіна;
Ные, бедная, ціхутка.
Ці-ж то ёсць у ёй кручына?
Мые Нёман ёй кареньня,
І дурэе вецер з ёю,
А пад нізам чарадою
Ціснуць ногі ёй каменьня.
Ёсьць кручына не малая,
І шуміць яна так нудна,
Бо ёй доля не спрыяе,
Бо расьці ў каменьнях трудна…
Так і ты, народ наш бедны,
Як вярбіна, проці волі,
Доўга носіш пояс мадны,
Гнешся ты, як крыж у полі!