Старонка:Pesni galby 1910.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ХЛЕБАРОБ.
Цёплы вечэр. Ціха ўсюды;
На заходзе сонцэ.
Хмаркі захад чуць заслалі
Тонкім валаконцэм.
Зьяюць хмаркі ў пазалоці,
Як агнём палаюць.
За гарою ціха-ціха
Песьні заміраюць.
Хлебароб—мужык вёсковы—
Вось па межах ходзіць;
Выйшоў ў поле, каб пабачыць,
Як бог Бог жыта родзіць.
Твар сур’ёзны хлебароба,
Важны, задуменны;
Ходзіць, рукі залажыўшы
За паяс рэменны.
Як бы градкі, йдуць радамі
Вузкіе загоны.
Апранула земля - матка
Кажушок зялёны.
Густа жытцо маладое
Поле ўсё пакрыла,
Расьце добра і прыгожа,
Ажно глянуць міла.