Старонка:Pesni galby 1910.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Вось старая хацінка,
Садзік невялічкі,
Малады алешнік
Па краёх крынічкі.
С краю лес высокі;
Тут-жэ, каля хаты,
Дзьве старые вербы,
Дуб каржакаваты.
Ӯ перэлівах кветак
Зьяе луг зялёны,
Луг шырокі, пышны,
Як-бы цар ў кароне.
Далей, за лугамі
Легло поле кругам,
Зрэзано сахамі,
Баранамі, плугам.
Зелянеюць межы,
Вузкіе, як стужкі,
Дзе-не-дзе чарнеюць
Меж загоноў грушкі…