Старонка:Pesni galby 1910.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Скора ў полі забушуе,
Песьню сівер запяе,
Ӯсе дарожкі зараўнуе,
Гурбы сьнегу нанясе.

Ӯсё змешаецца ў тумане,
Ӯ белым попелі сьнягоў.
Сумна вецер плакаць стане
Над будынкам мужыкоў.

Я-ж люблю той сьвіст у полі,
Як вакол усё дрыжыць —
На спатканьне песьням волі
Дух мой рвецца і ляціць.