Старонка:Pesni galby 1910.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВЕЦЕР.
Ой, ты, вецер неспакойны,
Дзьмеш ты без устанку!
Адну песьню нам сьпеваеш,
Адну кажэш байку.

То заплачэш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як над нівай
Той мужык-араты;

То засьвішчэш за вугламі,
Жалям разліешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся!..

Ой, ты, вецер непрытульны,
Родны брат мой ў долі:
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі!