Старонка:Pesni galby 1910.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВЯСНОЙ.
З лазурных чыстых небясоў
Прыветна сонейко глядзіць,
Ва ўсе канцы лье блеск лучоў,
Цяпло і сьвет зямлі дарыць.

І клічэ к жыцьцю усё стварэньне
С сваей крыштальнай вышыны,
І будзіць кліч той аддаленьне
Прызывам радасным вясны.

І перша жаваранка Божа
Запела ціха аб вясьне,
Паліўся срэбрам сьпеў прыгожэ
Ў далёкай сіняй вышыне…

Глядзіць прыветна з неба сонцэ,
Якбы матулька на дзяцей,
І лёгка, лёгка так бяз конца,
І бьецца сэрцэ весялей…