Старонка:Pesni galby 1910.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВЕСНА.
Ідзе весна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў сьнег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перэвалы загулі.

Сонцэ грэе, прыпекае;
Лёд на рэчцы затрэшчаў.
Цёплы вецер правевае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў

Вось, і бусел паказаўся,
Гусі дзікіе гудуць,
Шпак на дубе разсьпеваўся,
Жураўлі ужо лятуць.

І зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, паля.
Як ад болю ачуняла
Наша родная зямля!