Старонка:Pesni galby 1910.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У ТУРМЕ.
Сонцэ ўстане, сонцэ зайдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма,
А над намі чорнай хмарай
Вісьне цесная турма.
Птушкі вылятуць на зіму,
Птушкі зноў лятуць сюды,
А мы томімся ў вастрозе,
Трацім лепшые гады.
Дні праходзяць, дні праходзяць,
Летам зьменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем;
Нам тут радасьці німа.