Старонка:Pesni galby 1910.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ӯ ТУРМЕ ВЯСНОЙ.
Сьціхлі песьні зімнай буры,
Вее цеплатою,
Ўскалыхнуўся лес панура,
Зашумеў вясною.
Як бы, снуджэные козы,
Ўсе разбеглісь хмары.
Плачэ зімка, льюпца сьлёзы,
Ажываюць яры.
Скора поле лугавіны
Ӯ зелень убяруцца;
Жураўлі с чужой краіны
С крыкам пранясуцца,
Ўстануць хмары, і пяруны
Гучна загамоняць:
А ў турме тут сэрца струны
Горэсна зазвоняць.
І ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока
Над жыцьцём разьбітым,
І пачуеш адзінокім
Ты сябе, забытым!