Старонка:Pesni galby 1910.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПЕСЬНЯ НЯВОЛІ.
Як лёгкі дым, як тонкі пар,
Расталі ў небе кучы хмар…
Ой, неба гладзь далёкая,
Крыштальная, глыбокая!
Як моцны гук, прызыў вясны
С тваей пачуўся вышыны!
Прастор, прастор і воля там,
Але не нам яны, не нам!
Запёрты мы, прыдаўлены.
Рашоткі нам пастаўлены.
Высок, высок паркан—сьцена,
Нам песьня волі не чутна
Не нам вясны прастор, лучы…
Ня бійся, сэрцэ, і маўчы.
Ӯ няволі годы адцьвітуць…
Не плач, душа! ня рвіся грудзь!