Старонка:Pesni galby 1910.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РОДНЫЕ АБРАЗЫ.
Образы мілые роднаго края
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрцэ да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкі роднаго поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўные смутку і жальбы нядолі,
Поўные сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прэд сабой:
Ціха праходзіце вы, як жывые,
Зьяючы мілай красой.
Чуецца говар мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Леса высокаго гоман шчасьлівы,
Песьня магучых дубоў…
Образы мілые, образы смутны е,
Родные вёскі і люд!
Песьні цягучые, песьні пакутные!
Бачу і чую вас тут!