Старонка:Pesni galby 1910.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ГУСІ.
Зоры далёкіе, зоры бліскучые
Ціха гараць над зямлёй.
Крыкі знаёмые, крыкі пявучые
Льюцца вячэрняй парой.
С поўначы холада, сівера буйнаго
Гусі на поўдзень лецяць;
З неба далёкаго—стэпу лазурнаго,
Нудна прашчаньне крычаць,
Дзікіе гусанькі, птушачкі вольные,
Весьнікі скорай зімы,
Хочэцца з вамі мне ў стэпы прасторные
К сьвету і сонцу ад цьмы!
Толькіж падрэзаны скрыдлы свабодные
Моцна пільнуюць мяне —
Дзьверы акутые, сьцены халодные,
Краты з жалеза ў вакне.