Старонка:Pesni galby 1910.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

* * *

Што вы, хлопцы, пахмурнеліі,
Як каго вы пахавалі?
Ці нешчасьця вас здалелі,
Ці вас думкі снанавалі?

Плюньце, хлопцы! Засьпеваймо,
Аж каб вокны задрыжалі!
Ва ўсе грудзі загукаймо,
Каб ўсе думкі паўцекалі!
Ці-ж мы будзем вечна гнуцца,
Апускаць ў нядолі рукі? —
Нехай сьлёзы больш ня льюцца!
Нехай нас ня знаюць мукі!

За работу жыва, жыва!
Каб нас доля не кідала,
Каб ня сохла наша ніва,
Каб нуда нас не чэпала!