Старонка:Paulinka.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 57 ———


АДОЛЬФ. Дабранач наньне Паўлінцы! Проша чакаць, — я прыеду па канчатак.

ПАЎЛІНКА. Забярэце лепей яго цяпер!

АДОЛЬФ. Каго?

ПАЎЛІНКА. Ды канчатак той.

АДОЛЬФ. А панна Паўлінка ўсё жартуе. (Прашчаецца. Выходзячы, у старану публікі). Вот так на ўсе бакі дзеўка! Адным словам, як сторублёвая кабыла. Гэткая — дыхт для мяне жонка!)

Зьява IX-ая. Паўлінка (адна).

ПАЎЛІНКА (неспакойна). А той можа, хай-бы лепей і ня прышоў! Так усё неяк у сярэдзіне трасецца… І на што гэта я яму абяцала? Лепей было-б пачакаць. Што тут рабіць? (Ходзе ад вакна к вакну і паглядывае). Падшахнула-ж мяне надобрае на згоду прыстаць! (Сумна-весела). А можа ня прыдзе? (Сумна). А калі ня прыдзе, то значыцца ён ужл мяне ня любіць болей. Не, няхай прыдзе лепей, а там, што будзе, то будзе. Трэба паваражыць. (Стукае ў пальцы). Прыдзе, ня прыдзе, ня прыдзе, прыдзе. (Весела). Прыдзе, прыдзе! А цяпер — любіць, ці ня любіць? Ну, гэта трэба на карты паваражыць. (Бярэ і перакідае карты). Любіць, ня любіць, к сэрцу прыжме, к чторту пашле; любіць, ня любіць, к сэрцу прыжме.. (Весела). Так, так, любіць, к сэрцу прыцісьне. Ну, раз карты гэтак паказалі, то трэба зьбірацца. Але муша зперад паслухаць, ць сьпяць старыя. (Ідзе і падслухоўвае ў дзьверах бакоўкі). Сьпяць, ажно храпуць, як-бы суконкі дралі. (Падходзе, глядзіць у вакно, задумываецца). Што тут узяць? Ага, трэба заглянуць у куфар. (Адчыняе куфар, капаецца ў ім; дастае пацеркі і прымярае). Во! гэта дык трэба за-