Старонка:Paulinka.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

——— 36 ———


СЬЦЯПАН. А бач, нехта такі хоць нарэшце зьявіўся. Трэба ісьці ды глянуць, а то яшчэ ў дзьверы ня луча. (Ідзе).

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Нясі, Божа, не жанатага ды багатага!

АДНА З ГАСЬЦЕЙ. Жаніць будзем!

ПАЎЛІНКА (стаўляе музыкам гарбату, падходзе і глядзіць у вакно. У сторану). Ах, як-жа цёмненька!

АДЗІН З ГАСЬЦЕЙ. Каго так, панна Паўлінка, выглядаеце?

ПАЎЛІНКА. Таго-ж — нежанатага ды багатага.

Зьява II-ая. тыя-ж і Адольф Быкоўскі.

СЬЦЯПАН (спатыкаючы Адольфа ў дзьверах). А-а! Нарэшце зьявіўся, дарагі госьцік! Што-ж гэта, каханенькі-родненькі, так доўга чакаць на сябе нас заставіў?

АДОЛЬФ (вешаючы пальто на сьцяне каля парога). Пахвалёны ў хату!

КОЛЬКІ ГАЛАСОУ. На векі! На векі.

АДОЛЬФ (вітаючыся са Сьцяпанам). Выбачайце, што трохі прыпазьніўся. Але гэта вінават мой жарабец. Як панёс з гары, што каля Прытыкаў, мяне выкінуў, і вось зламаў, так што аж мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў.

АДЗІН З МУЗЫКАЎ (у старану да другога). Каб ён толькі дыхаў. Які яго чорт нёс? Прыстаў конь, ды ўсё тут.

ДРУГІ МУЗЫКА. Ня ўжо-ж што? У мае вочы заплаціў вясной за нейкую здыхляціну трыццаць рублёў і тая ўжо скарэй яго панясе.