Гэта старонка не была вычытаная
Мае працы ў гэтай гаворцы, маючы на мэце заахвоціць нашага мужыка, а такама Літоўскую і Беларускую Шляхты да навучаньня, не знайшлі дагэтуль, апрача некалькіх асобаў, сымпатыі ў гэтай заможнай клясе нашага грамадзтва, якая, паводле Бога і сумленьня, найбольш павінна прычыніцца да асьветы цёмных субратоў. — Гэта таксама сёньня Пана Тадэвуша, апранутага мною ў сялянскую сярмягу, ахвярую Панам і простаму Люду з-над Дняпра, Дзьвіны, Бярэзіны, Сьвіслачы, Вяльлі, а часткова і Нёмна. Можа, таксама гэты Люд прастатою звычаяў набліжаны да маці-натуры, гарачэйшым сэрцам прыме падарунак свайго дудара, — які надумаўся астатнія хвілі свайго існаваньня пасьвяціць адзіна працы, якая мае на мэце Яго духоўны пажытак.
В. М.