Старонка:Pan Tadeusz (1859).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА


Аповесьць Адама Міцкевіча, пад назвай Пан Тадэвуш, якая малюе так выдатна характар, звычаі нашых Літоўскіх Паноў з Напалеонаўскіх часоў, калі ужо сёньня перакладаецца на расейскую мову, — чаму ж бы просты Люд, злучаны таварыскімі сувязямі з Панамі, чаму ж бы засьцянковая наша Шляхта, чыіх бацькоў памерлы Прарок у такой шляхотнай выявіў тут фарбе, і якая, жывучы недзе ў лясным зацішшы і ня маючы шляхоў да асьветы, выказваецца дома найчасьцей народнай гаворкай — чаму ж бы, кажу, яна не павінна была пазнаёміцца са звычаямі сваіх бацькоў? — Гэтая ўласна ўвага падала мне ідэю перакласьці Пана Тадэвуша на беларускую гаворку.