Старонка:Paltava.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Так, было сэрца Качубея
У той час прыязна яму.
Цяпер у ім жар злобы спее,
Цяпер жаданню аднаму
Яно паслушна. Ён галубіць
Адну мысль днём і ўцемачку:
Ці згіне сам, ці яго згубіць
І возьме помсту за дачку.
300 Але палаючую злобу
Ён моцна ў сэрцы захаваў,
Бяссілле, гора і жалобу
Цяпер ён к смерці скіраваў.
Ён зла Мазепу не жадае;
Віна ўсяму — дачка адна.
Ён і дачцы грэх адпускае:
Хай Богу дасць адказ яна,
Свой дом зняславіўшы ганьбою,
Забыўшы неба і закон...

310 Між тым, заняты барацьбою,
Сярод сваіх шукае ён
Сабе таварышоў адважных,
Выпрабаваных, непрадажных.
Прызнаўся жонцы ён ва ўсім —
Даўно ён марыць аб адным
І ўжо данос цішком рыхтуе.
Жаночай злосці ўся паўна,
Гарыць той помстай і яна,
Ад мужа помсты патрабуе
320 У час начны, на ложы сну,
У сэрцы песціць мысль адну —
Пра кару шэпча, дакарае,
І слёзы горка лье старая,
І клятвы трэбуе святой —
І Качубей клянецца ёй.
Удар абдуман. З Качубеем
І смелы Іскра заадно.
Абодва думаюць: «Здалеем,
І вораг зрынецца на дно.
330 Ды хто ж агнём запалымее,
Гарлівасць маючы к дабру,