Старонка:Paltava.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Свае Айчыны, яе гора,
Багдана бітвы, дагаворы
І часаў дзедаўскіх разгон;
Ды старасць ходзіць асцярожна
І падазронасці паўна:
Чаго дзе нельга і што можна
Не зразу выкажа яна.
Хто сойдзе ў глыбіню марскую
220 Пад цяжкім сховам ледзяным?
Хто вострым розумам сваім
Пранікне ў бездань патайную
Душы няшчырай? Думкі ў ёй,
Плады развагі волі злой,
Ляжаць, стаіўшыся глыбока.
І намысел пары былой,
Быць можа, спее адзінока.
Як знаць? Ды чым Мазепа злей,
Чым сэрца ў ім хітрэй, фальшывей,
230 Тым з віду ён яшчэ жычлівей
І ў абыходжанні прасцей.
Як ён умее самаўладна
Прывабіць сэрцы, адгадаць,
Валодаць думкамі дарадна,
Чужыя тайны разглядаць!
З якой даверлівасцю хцівай,
Як дабрадушна на пірах
З старымі, старац гутарлівы,
Шкадуе ён аб прошлых днях.
240 Сваволю славіць са свавольным,
Улады ганьбіць з недавольным,
З зацятым слёзы ліць гатоў,
З глупцом падзеліць час размоў.
Не многім, можа быць, вядома,
Што дух яго неўгаманім,
Што рад адкрыты, патаёма
Ён шкодзіць недругам сваім,
Што крыўды ні адной ніколі,
Як ён жыве, не забываў.
250 Што ў далеч намер злое волі
Старык пыхлівы закідаў;
Што ён не ведае святыні,