Старонка:Paltava.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Адпіўшы боль з падзення чашы
І загубіўшы славы цвет.

Быў неспакой на Украіне.
Пажару іскра ў ёй не стыне.
Сябры крывавай старыны
Народнай прагнулі вайны
180 І, патрабуючы пыхліва,
Каб гетман волі даў прастор,
Качаў на Карла нецярпліва
Іх легкадумнасці задор.
Вакол Мазепы разліваўся
Мяцежны гул: «Пара! пара!»
Ды стары гетман заставаўся
Адданым служкаю Пятра.
Захоўваючы, як звычайна,
Суровасць, ведаў ён Украйну,
190 Нібы нічога не зважаў.
І раўнадушна піраваў.

«Што ж гетман? — моладзь гаманіла: —
Ён аслабеў, ён дужа стар,
Гады, турбота загасіла
Былы агонь яго і жар.
Нашто дрыгучаю рукою
Яшчэ ён носіць булаву?
Цяпер бы грымнуць нам вайною
На ненавісную Маскву.
200 Калі б стары той Дарашэнка,
Ці Самайловіч малады,
Ці наш Палей, ці Гардыенка
Ды мелі сілу, дык тады
У снезе дальняе чужыны
Не прападалі б казакі
І нашай сумнае краіны
Ўжо вызваляліся палкі».

Так у свавольнасці запала
Бунтоўна моладзь наракала
210 І небяспечных прагла дзён,
Забыўшы гнёт былы, палон